wd wp Пошук:

Хуан Баўтыста Майна

Хуан Баўтыста Майна (ісп.: Juan Bautista Maino; 1581, Пастрана, Гвадалахара — 1 красавіка 1649, Мадрыд) — іспанскі жывапісец эпохі барока.

Біяграфія

Сын міланскага гандляра тканінамі і партугальскай дваранкі, якія знаходзіліся на службе ў знакамітай прынцэсы Эбалі. Прадстаўнік таледскай і мадрыдскай школы, вучань Эль Грэка.

З юнацтва займаўся ўпрыгожаннем Эскарыяла. У 1600—1610 гадах наведваў і жыў у Італіі, дзе пазнаёміўся, у прыватнасці, з творамі Караваджа. Вярнуўшыся ў Іспанію, пасяліўся ў Таледа, дзе ўступіў у дамініканскі ордэн, стаў манахам. Прыкладна з 1620 года жыў у Мадрыдзе, дзе служыў пры дварах каралёў Філіпа III і Філіпа IV, працуючы прыдворным мастаком. Дапамог уладкавацца пры двары свайму вучню і сябру Дыега Веласкесу.

Мастак-натураліст; пісаў, перш за ўсё, рэлігійныя карціны, асабліва добра ў яго атрымоўваліся мініяцюрныя партрэты.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 17 жніўня 2017.
  2. 1 2 Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 18 жніўня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Сакральнае мастацтва
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Прыдворныя мастакі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1581 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1649 годзе
Катэгорыя·Мастакі-манахі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Гвадалахара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Іспаніі
Катэгорыя·Дамініканцы
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Мастакі барока