wd wp Пошук:

Хуан Баўтыста Альбердзі

Хуан Баўтыста Альбердзі (ісп.: Juan Bautista Alberdi; 29 жніўня 1810 — 19 чэрвеня 1884) — аргенцінскі палітык, дыпламат, юрыст, тэарэтык паліталогіі. Лічыцца адным з самых уплывовых ліберальных дзеячаў Аргенціны свайго часу, хоць вялікую частку жыцця правёў у выгнанні ва Уругваі і Чылі.

Удзельнічаў у руху «Пакаленне 37», гуртка маладых і ліберальных інтэлігентаў, якія знаходзіліся пад моцным уплывам Асветы і ліберальнай думкі, якія выступалі супраць рэжыму прэзідэнта Хуана Мануэля дэ Росаса, супраць якога Альбердзі напісаў некалькі памфлетаў. У 1838 годзе ён адправіўся ў добраахвотнае выгнанне і жыў спачатку ў Мантэвідэа, затым у Еўропе, а пазней у Чылі, дзе за кароткі тэрмін напісаў сваю знакамітую кнігу «Асновы і зыходныя палажэнні для палітычнай арганізацыі Аргенцінскай рэспублікі» (Bases para la organizacin politica de la confederacin Argentina, 1852), якая паслужыла асновай для аргенцінскай канстытуцыі 1852 года.

Ён вярнуўся ў Аргенціну толькі пасля таго, як рэжым Росаса быў скінуты Уркісай у 1852 годзе. Калі паўстала пытанне аб прыняцці новай канстытуцыі краіны, Альбердзі адправіў ўраду ўласны яе варыянт, і многія яго прапановы ў выніку былі рэалізаваны ў Канстытуцыі Аргенціны 1853 года.

Пры новым рэжыме Альбердзі стаў дыпламатам і служыў у шэрагу еўрапейскіх краін, але ў 1862 годзе зноў пакінуў радзіму з-за рэарганізацыі Аргенцінскай рэспублікі. Вярнуўся ў 1878 годзе, але з-за рознагалоссяў з Барталамэ Мітрэ амаль адразу ж эміграваў у Францыю, дзе і правёў апошнія гады жыцця.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Juan Bautista Alberdi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Juan Bautista Alberdi Праверана 10 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1810 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Буэнас-Айрэса
Катэгорыя·Юрысты Аргенціны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тукумане
Катэгорыя·Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Рэкалета
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1884 годзе