wd wp Пошук:

Хрыстафор Лакапін

Хрыстафор Лакапін (грэч.: Χριστόφορος Λακαπηνός) — візантыйскі імператар у 921931 гадах.

Біяграфія

Хрыстафор Лакапін быў старэйшым сынам візантыйскага імператара Рамана I Лакапіна. У яго было трое братоў, Стэфан Лакапін і Канстанцін Лакапін (суправіцелі Рамана ў 924945 гадах), а таксама патрыярх Канстанцінопальскі Феафілакт, і дзве невядомыя па імі малодшыя сястры. Нічога не вядома пра ранняе жыццё Хрыстафора. Ён быў несумнеўна дарослым у 919920 гадах і ў яго нарадзілася дачка, якая дасягнула шлюбнага ўзросту ў 927 годзе, такім чынам ён верагодна нарадзіўся каля 890895 гадоў.

Ужо да прыходу бацькі да ўлады Хрыстафор быў жанаты з Сафіяй, дачкой багатага патрыцыя Нікіты, славяніна з Пелапанеса. Калі Раман дамогся, каб яго дачка Алена Лакапіна ажанілася з маладым імператарам Канстанцінам Парфірародным увесну 919 года і стаў басілеўсам. Хрыстафор жа змяніў яго на пасадзе начальніка палацавай варты. Раман неўзабаве абвясціў сябе імператарам (снежань 920 года).

Для далейшага ўмацавання сваіх пазіцый 20 мая 921 года Раман прызначыў Хрыстафора сваім суправіцелем. Акрамя таго, калі маці Хрыстафора Феадора памерла ў лютым 922 года, яго жонка Сафія стала аўгустай нароўні з Аленай Лакапін. У 927 годзе як частка мірнага пагаднення з Балгарыяй, дачка Хрыстафора, Марыя, стала жонкай балгарскага цара Пятра I. У 928 годзе патрыцый Нікіта беспаспяхова падбухторваў Хрыстафора зрынуць свайго бацьку і быў з-за гэтага выгнаны. Хрыстафор памёр у жніўні 931 года. Неўзабаве пасля яго смерці Сафія сышла ў манастыр, дзе і памерла.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 890 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 931 годзе
Катэгорыя·Візантыйскія імператары X стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты