wd wp Пошук:

Хрустан

Хрустан (Charadrius morinellus) — дробны кулік, птушка сямейства сяўцовых.

Апісанне

Даўжыня цела 20-27 см, размах крылаў 45-51 см. У гнездавы перыяд у абодвух полаў на грудзях тонкая белая паласа памiж шэра-карычневымi грудзьмi i рудым жыватом. Белыя шчака i брыво. Самка крыху большая за самца. У негнездавы час i маладыя светла-карычнявата-шэрыя са светлым падбрушшам.

Пашырэнне

Арэал разарваны, лакальна сустракаецца ў Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропе, Шатландыі, Скандынавiі, на Урале, у Паўночнай i Цэнтральнай Азiі. Пералётны. Месцы зiмовак: басейн Міжземнага мора, Блізкі Усход (ад Марока да Ірака), Аравійскі п-аў, Паўночная Афрыка. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны пад час міграцый від.

Гняздуе ў гарах, вышэй мяжы лесу на голых скалах з купінамi скупой альпiйскай раслiннасцi. У тундры — на ўзвышшах у камянiстых раёнах. У паслягнездавы перыяд трымаецца паблізу ўзбярэжжаў, у плоскіх, адкрытых, без дрэў тэрыторыях, у стэпах з нізкай, моцна згрызенай расліннасцю або на салёных глебах, на чэзлых пасевах і ў нізінных стэпах.

Асаблівасці біялогіі

Сілкуецца насякомымі і іншымі беспазваночнымі, галоўным чынам жукамі, мухамі, чарвякамі і слімакамі.

Гняздо ў ямцы, высланай мохам, лішайнікамi i сцёбламi травянiстай раслiннасцi (на дне часта сухое лiсце кусцікаў), каля каменя або купiны раслiннасцi.

Яйка Charadrius morinellus

Яйкi (звычайна 3, часам 2-4) авальныя, афарбоўка зменлівая: цялеснага колеру, алiўкава-карычневыя, аліўкава-зялёныя, шэра-алiўкавыя, чырвона-карычневыя альбо карычняватыя з цёмна-карычневымi або чырвона-карычневымі паверхневымі вялікімі плямамi і глыбокiмі нешматлікімі і шэрымі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Сяўцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных