wd wp Пошук:

Храм Геркулеса Віктара

Храм Геркулеса Віктара

Храм Геркулеса Віктара (Hercules Olivarius) — антычны храм на Бычыным форуме ў Рыме. Храм круглай формы, з усіх бакоў акружаны калонамі. Найстарэйшы будынак з мармуру ў Рыме, які захаваўся цэлым да нашага часу. Ён падобны сваёй формай да рэшткак храма Весты на Рымскім форуме, таму раней яго памылкова лічылі святыняй прысвечанай Весце. Аднак на пастаменце статуі ў храме захаваўся надпіс Hercules Olivarius. На гэтым грунтуецца здагадка, што асоба, якая пабудавала храм — Марк Актавій Герэн — быў напэўна гандляром алеем.

Храм пабудаваны каля 120 г. да н.э. і мае ў дыяметры 14,8 м. Складаецца з цэнтральнага культавага памяшкання круглай формы, цэлы, якое атачаюць 19 дзесяціметровых карынфскіх калон. Дах, які яны трымаюць, не арыгінальны, а пабудаваны пазней.

У 1132 годзе храм быў перароблены ў царкву Святога Стэфана (так і захаваўся будынак). У 17 ст. - царква Santa Maria del Sole.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Дахрысціянскія храмы Рыма
Катэгорыя·Бычыны форум