wd wp Пошук:

Хо Джон

Хо Джон (кар. 허정, 許政; 8 красавіка 1896 — 18 верасня 1988) — карэйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр і часовы прэзідэнт Рэспублікі Карэя ў 1960 годзе[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1896 годзе ў Пусане. У 1922 годзе пачаў сваю палітычную дзейнасць, далучыўшыся да прыхільнікаў Лі Сын Мана. З 1922 па 1936 гады Хо ўдзельнічаў у карэйскім руху супраціву. 2 верасня 1945 года ўступіў у члены карэйскай дэмакратычнай партыі.

З 1957 па 1959 гады Хо Джон займаў пасаду мэра Сеула, пасля чаго быў камандзіраваны ў Японію як спецыяльны прадстаўнік Карэі. 16 красавіка 1960 года заняў пасаду міністра замежных спраў, а 25 красавіка ўзначаліў урад (у якасці выканаўцы абавязкаў). Ужо на наступны дзень прэзідэнт Лі Сын Ман сышоў у адстаўку, таму Хо стаў часовым кіраўніком дзяржавы. 16 ліпеня 1960 года Хо Джон быў афіцыйна прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра. Выйшаў у адстаўку з абедзвюх пасад пасля абрання Юн Бо Сона новым прэзідэнтам Паўднёвай Карэі.

Зноскі

  1. Yahu! Baekgwasajeon 야후! 백과사전 In Korean: [Yahoo! Encyclopedia], s.v. “Heo Jeong” (허정) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Сеуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Палітыкі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі гарадоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пусане
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Міністры Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе