wd wp Пошук:

Хоўм Крэдыт

Адкрытае акцыянернае таварыства «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя „Хоум Крэдыт“» — былая юрыдычная асоба, якая мала права ажыццяўляць асобныя банкаўскія аперацыі і віды дзейнасці, прадугледжаныя Банкаўскім кодэксам Беларусі. НКФА таксама з’яўлялася элементам банкаўскай сістэмы краіны, як і банк, толькі з іншымі ліцэнзійнымі паўнамоцтвамі на ажыццяўленне аперацый (вузейшымі, чым у банка). Склад банкаўскіх аперацый, якія магла ажыццяўляць НКФА, вызначаўся Нацбанкам.

Гісторыя

Арганізацыя была заснавана ў 2002 годзе пад назвай ААТ «Лорабанк».

У снежні 2006 года «Лорабанк» набыла міжнародная група Home Credit, якая з’яўляецца членам вядучай міжнароднай фінансавай групы кампаній PPF, заснаванай у 1991 годзе. Група PPF працуе на рынку фінансавых паслуг (банкаўская розніца, страхаванне, спажывецкае крэдытаванне), рынку кіравання актывамі і нерухомасці.

У пачатку 2016 года ўласнік ААТ «Хоум Крэдыт Банк» прыняў рашэнне аб яго пераўтварэнні ў нябанкаўскую фінансавую арганізацыю. Такое рашэнне звязана з «змяненнем мадэлі бізнесу і актыўным развіццём каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў» і прынята «ў мэтах аптымізацыі выдаткаў на вядзенне бізнесу»[1].

З чэрвеня 2018 года 100 % акцый арганізацыі належаць ЗАТ «Альфа-Банк»[2].

28 верасня 2018 г. праведзены запіс аб спыненні дзейнасці «НКФА „Хоум Крэдыт“» у Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[3].

Зноскі

  1. «Хоум Кредит Банк» планируют преобразовать
  2. Альфа-Банк завершил сделку по покупке «Хоум Кредит»
  3. Інфармацыя для кліентаў у сувязі з рэарганізацыяй ААТ “НКФА «Хоум Крэдыт»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя банкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі