wd wp Пошук:

Хоцінскае

Хо́цінскае возера — бяссцёкавае возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Хоціна.

Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя 2,4 м. Аб′ём вады 0,53 млн м³. Плошча вадазбору 0,7 км².

Катлавіна Хоцінскага возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, стромкія, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе возера сплавінныя, на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўдні і ўсходзе забалочаная і парослая хмызняком пойма шырынёй да 350 м. Дно да глыбіні 3 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Упадаюць 2 каналы. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 2 м. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці ад 30 да 85 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, карась, карп і іншыя рыбы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта