wd wp Пошук:

Хофтарэн

Хофтарэн (нідэрл.: Hoftoren, МФА: [ˈɦɔftoːrə(n)]) — шматпавярховы будынак у Гаазе, размешчаны па адрасе Рэйнстраат, 50 (Rijnstraat 50) побач з чыгуначным вакзалам і за 1 км на ўсход ад Біненхофа. З-за сваёй формы атрымаў мянушку «аўтаручка»,

Гісторыя

Будынак узведзены ў 19992003 гадах. Праект будынка быў распрацаваны нью-ёркскім архітэктурным бюро Kohn Pedersen Fox(англ.) бел. і рэалізаваны галандскай кампаніяй Heijmans Bouw BV. Першапачатковы план прадугледжваў вышыню 170 м, але архітэктары і ўладальнік падчас будаўніцтвы пагадзіліся, што 142 м будзе дастаткова. Калі б першапачатковы план быў рэалізаваны, то Хофтарэн стаў бы самым высокім будынкам у Нідэрландах.

Архітэктура

Вышыня небаскроба складае 142 м, што робіць яго самым высокім будынкам у Гаазе. Гэты офісны будынак налічвае 29 паверхаў, большая частка якіх занята Міністэрствам адукацыі, культуры і навукі, якое пераехала сюды ў 2003 годзе, адразу пасля завяршэння будаўніцтва Хофтарэн.

У будынку размяшчаецца Міністэрства адукацыі, культуры і навукі Нідэрландаў. Офісныя работнікі небаскроба жаляцца на свісцячы гук, які чутны ў будынку падчас моцнага ветру, прычынай чаго, верагодна, з’яўляецца адтуліна ў верхняй частцы вежы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Гаагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Будынкі, спраектаваныя Kohn Pedersen Fox
Катэгорыя·Небаскробы Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Небаскробы вышынёй ад 100 да 149 метраў