Хме́леўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Хмелева.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сакскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сакалоўскага і Сцяброўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Сакі.[1]. 20 мая 1957 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Навасады, Нагараны, Непакойчыцы, Пшанаі, Салейкі і Сцяброва)[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна, з 4 студзеня 1965 года — у складзе Брэсцкага раёна (у складзе 8 населеных пунктаў: Козіч, Рачкі, Рудка, Сакалова, рыбгас Сакалова, Сакі, Селішчы і Хмелева)[3], з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 17 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (Багдзюкі, Дзяменічы, Лясоты і Падлессе)[4], якія былі перададзены з Камянецкага раёна ў склад Жабінкаўскага раёна падчас яго аднаўлення[5]. 3 ліпеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Хмелеўскі, цэнтр перанесены ў вёску Хмелева[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[7]. 22 снежня 1999 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага гарсавета перададзена вёска Рачкі[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1313 чалавек[9], з іх 80,9 % — беларусы, 7,8 % — палякі, 6,4 % — украінцы, 4,9 % — рускія[10].