wd wp Пошук:

Хельсінкскі ўніверсітэт мастацтваў

Хельсінкскі ўніверсітэт мастацтваў (фінск.: Taideyliopisto) — фінская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Хельсінкі.

Агульная характарыстыка

Гэта адзіны ўніверсітэт у Фінляндыі, які забяспечвае адукацыю ў галіне мастацтва. Універсітэт размешчаны ў асноўным у Хельсінкі, але ён таксама працуе ў Куапіа (дэпартамент царкоўнай музыкі) і Сейняёкі (дэпартамент папулярнай і народнай музыкі). Універсітэт складаецца з трох акадэмій, якія раней былі незалежнымі ВНУ: акадэмія выяўленчага мастацтва (да 2013 года — Фінская акадэмія выяўленчых мастацтваў), акадэмія Сібеліуса і тэатральная акадэмія (да 2013 года — Хельсінкская тэатральная акадэмія). Агульная колькасць студэнтаў — каля 2 тысяч (на 2019 год).

Зноскі

  1. https://www.uniarts.fi/en/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Адукацыя ў Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастацкія вышэйшыя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Фінляндыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2013 годзе