wd wp Пошук:

Хелен Элізабет Кларк

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кларк. Хелен Элізабет Кларк (англ.: Helen Elizabeth Clark; нар. 26 лютага 1950, Гамільтан, Новая Зеландыя) — лідар Лейбарысцкай партыі Новай Зеландыі, Прэм’ер-міністр Новай Зеландыі з 5 снежня 1999 па 18 снежня 2008.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і фермера і настаўніцы. Вывучала паліталогію ва ўніверсітэце Окленда; у 19731981 гадах выкладала там жа. Член Лейбарысцкай партыі з 1973 года. У 1981 годзе ўпершыню абрана ў парламент. У 19871989 гадах працавала ў лейбарысцкіх урадах Дэвіда Лонгі, Джэфры Палмера і Майка Мура — спачатку міністрам будаўніцтва, затым — міністрам аховы здароўя і віцэ-прэм’ерам. Пасля паражэння ў 1989 годзе на чарговых парламенцкіх выбарах ад Нацыянальнай партыі Лейбарысцкая партыя сышла ў апазіцыю. З 1993 да 2008 года Хелен Кларк — лідар Лейбарысцкай партыі.

У 1999 годзе Лейбарысцкая партыя сфарміравала кааліцыю з партыяй Альянсу, і Хелен Кларк узначаліла ўрад. Яна займае таксама пасаду міністра культуры. Выступае за захаванне бяз’ядзернага статусу Новай Зеландыі, удасканаленне сістэмы сацыяльнага забеспячэння.

У 2002 годзе кааліцыя распалася, і адбыліся новыя выбары. Пасля іх лейбарысты ўвайшлі ў кааліцыю з Прагрэсіўнай партыяй і сфарміравалі ўрад пры падтрымцы партыі Будучыні і «зялёных». У 2003 годзе Кларк асудзіла ўварванне амерыканскіх войскаў у Ірак. У тым жа годзе яна заявіла, што ператварэнне Новай Зеландыі ў рэспубліку «непазбежна» (у наш час афіцыйна главой краіны лічыцца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам).

17 верасня 2005 года адбыліся чарговыя выбары ў парламент. Гэтым разам лейбарысты атрымалі 50 месцаў, супраць 48 у Нацыянальнай партыі, у 121-мясцовым парламенце.

На сённяшні дзень[калі?] яна з’яўляецца кіраўніком праграмы развіцця ААН.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Helen Clark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новай Зеландыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Новай Зеландыі
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Новай Зеландыі
Катэгорыя·Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Новай Зеландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Оклендскага ўніверсітэта