wd wp Пошук:

Хелен Тафт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тафт. Хелен Луіза Херан Тафт (англ.: Helen Louise Herron Taft, 2 чэрвеня 1861 — 22 мая 1943) — жонка прэзідэнта Уільяма Говарда Тафта і Першая лэдзі ЗША з 1909 па 1913 год.

Біяграфія

Тафт была першай сярод жонак прэзідэнтаў, хто прысутнічаў на інаўгурацыі мужа. Праз два месяцы пасля пераезду ў Белы дом, місіс Тафт перанесла інсульт, ад якога так і не акрыяла. З дапамогай сястры тры разы на тыдзень прымала гасцей у Чырвонай зале Белага дома. На юбілей вяселля 19 чэрвеня 1911 г было запрошана 8000 гасцей. Місіс Тафт арганізавала пасадку 3000 японскіх вішнёвых дрэў, якія ўпрыгожваюць басейн Белага дома; з дапамогай жонкі японскага пасла яна пасадзіла першыя два дрэвы на ўрачыстай цырымоніі 27 сакавікв 1912 года. З прызначэннем Тафта ў Вярхоўны суд ЗША, Хелен стала адзінай, хто быў Першай лэдзі і жонкай Галоўнага суддзі ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Helen Taft // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Helen Herron Taft // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цынцынаці
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных