wd wp Пошук:

Хелен Мэдысан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мэдысан.

Хелен Эма Мэдысан (англ.: Helene Emma Madison; 19 чэрвеня 1913, Саўт-Бенд, штат Вашынгтон, ЗША — 27 лістапада 1970, Сіэтл, штат Вашынгтон, ЗША) — амерыканская плыўчыха, трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1932 года ў Лос-Анджэлесе, шматразовая рэкардсменка свету.

У перыяд паміж 1930 і 1931 гадамі яна пабіла 16 сусветных рэкордаў. На летняй Алімпіядзе 1932 года выйграла 3 залатыя медалі, усталяваўшы 2 сусветныя і 1 алімпійскі рэкорды. Пасля завяршэння кар’еры стала інструктарам па плаванні. Памерла ад раку гартані ў 1970 годзе ў Сіэтле. У 1966 годзе была ўключана ў міжнародную залу славы плавання, а ў 1992 годзе — у Алімпійскую залу славы ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 ліпеня 2016.
  2. 1 2 Helene Madison — 2010.
  3. 1 2 Helene Madison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1932 года
Катэгорыя·Памерлі ў Сіэтле
Катэгорыя·Плыўцы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вісконсіне
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па плаванні
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1932 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад раку гартані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе