Хе́лена Шэ́рфбек (фінск.: Helene Sofia Schjerfbeck, 10 ліпеня 1862, Хельсінкі, Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 23 студзеня 1946, Сальтшобадэн, Швецыя) — фінска-шведская мастачка, прадстаўніца мадэрну.
Нарадзілася 10 ліпеня 1862 у Хельсінкі, сталіцы Вялікага Княства Фінляндскага Расійскай імперыі. Бацька — Свантэ Шэрфбек (1833—1876), маці — Вольга Іахана Прынц (1839—1923), старэйшы брат Магнус (1860—1933). [1]
Вывучала жывапіс у мастацкай школе Фінскага Таварыства Мастацтваў.
Удзельнічала ў выстаўках з 1880 года. У маладым узросце заваявала прызнанне. Атрымаўшы стыпендыю ад Сената Расійскай імперыі, вучылася ў Парыжы, у Акадэміі Каларосі.
Пісала пейзажы, партрэты, карціны на гістарычныя тэмы. Яе мастацкі стыль зведаў мноства змен — ад акадэмічнага рэалізму да экспрэсіянізму. Пэўны ўплыў на творчасць мастачкі аказалі творы Дастаеўскага, Пруста і Рэмбо.
З 1921 года жыла галоўным чынам у Хювінкяа. Напачатку Зімовай вайны пераехала ў Тэнала, дзе правяла каля года. У 1944 з’ехала ў Швецыю, дзе і сканала ў студзені 1946 года.