wd wp Пошук:

Хелена Шэрфбек

Хе́лена Шэ́рфбек (фінск.: Helene Sofia Schjerfbeck, 10 ліпеня 1862, Хельсінкі, Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 23 студзеня 1946, Сальтшобадэн, Швецыя) — фінска-шведская мастачка, прадстаўніца мадэрну.

Біяграфія

Нарадзілася 10 ліпеня 1862 у Хельсінкі, сталіцы Вялікага Княства Фінляндскага Расійскай імперыі. Бацька — Свантэ Шэрфбек (18331876), маці — Вольга Іахана Прынц (18391923), старэйшы брат Магнус (18601933). [1]

Вывучала жывапіс у мастацкай школе Фінскага Таварыства Мастацтваў.

Удзельнічала ў выстаўках з 1880 года. У маладым узросце заваявала прызнанне. Атрымаўшы стыпендыю ад Сената Расійскай імперыі, вучылася ў Парыжы, у Акадэміі Каларосі.

Подпіс Хелены Шэрфбек

Пісала пейзажы, партрэты, карціны на гістарычныя тэмы. Яе мастацкі стыль зведаў мноства змен — ад акадэмічнага рэалізму да экспрэсіянізму. Пэўны ўплыў на творчасць мастачкі аказалі творы Дастаеўскага, Пруста і Рэмбо.

З 1921 года жыла галоўным чынам у Хювінкяа. Напачатку Зімовай вайны пераехала ў Тэнала, дзе правяла каля года. У 1944 з’ехала ў Швецыю, дзе і сканала ў студзені 1946 года.

Зноскі

  1. Schjerfbeck, Helene (1862—1946)(англ.) , (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінкі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Мастакі Фінляндыі