wd wp Пошук:

Хелена Сверкерсдотэр

Хелена Сверкерсдотэр, таксама вядомая як Хелена Шведская (шведск.: Helena Sverkersdotter; каля 1190 ― 1247) ― шведская прынцэса і абатыса манастыра Урэта. Дачка караля Швецыі Сверкера II, маці каралевы Швецыі Катарыны Сунесдотэр.

Біяграфія

Хелена нарадзілася ў Даніі у сям’і караля Сверкера II і каралевы Бенедыкты Эбесдотэр. Яе бацька на момант нараджэння прынцэсы знаходзіўся ў выгнанні. У 1195/1196 годзе ён быў каранаваны каралём Швецыі. У 1208 годзе ён быў зрынуты і ў 1210 годзе загінуў у баі.

Хелена была першай з трох вядомых ахвяр выкраданняў з манастыра Урэта. Двума іншымі ахвярамі былі яе дачка Бенгта Сунесдотэр і яе ўнучка Інгрыд Свантэполксдотэр. Хелена Сверкерсдотэр, адзіная дачка звергнутага караля, вучылася ў абацтве Урэта на момант смерці бацькі. Яе сваякі нават не маглі ведаць пра прапанову аб заручынах ад Суне Фолькесана (пам. у 1247 годзе), сына ярла, які змагаўся супраць Сверкера ў той бітве, у якой загінуў кароль. Суне Фолькесан быў прадстаўніком адной з двух дынастый, якія супернічалі за шведскі пасад пасля 1130 года, Хелен ж была прадстаўніцай іншай дынастыі, Дома Сверкер. Суне Фолькесан выкраў Хелену і павёз яе, згодна народным легендамі, у замак Імсеборг. Яны пажаніліся і Хелена нарадзіла дваіх дачок. Такім чынам, дзве шведскія дынастыі былі адзіныя, хоць і толькі па бакавой лініі.

У 1216 годзе брат Хелены стаў каралём Швецыі пад імем Юхан I. Калі ён памёр бяздзетным ў 1222 годзе, Хелена і яе дачкі сталі спадчыннікамі Дома Сверкераў. Адна з яе дачок, Катарына, у 1243 годзе выйшла замуж за караля Эрыка XI і такім чынам, канчаткова аб’яднала дзве шведскія дынастыі.

Бліжэй да канца жыцця стала абатысай манастыра Урэта.

Продкі

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 23 лістапада 2018.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1190-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прынцэсы Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1247 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы