wd wp Пошук:

Хейкі Хасу

Хейкі Хасу (фінск.: Heikki Hasu; нар. 21 сакавіка 1926, Коўвала) — фінскі лыжнік і дваяборац, двухразовы алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету.

На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Санкт-Морыцы выступаў у лыжных гонках і дваябор’і. У дваябор’і заваяваў залаты медаль, на 15 балаў апярэдзіў свайго партнёра па камандзе Марці Хухталу. У лыжных гонках выступаў у гонцы на 18 км, і заняў у ёй 4-е месца, 37 секунд саступіўшы ў барацьбе за бронзу шведу Гунару Эрыксану.

На Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Осла зноў выступаў і ў лыжных гонках, і ў дваябор’і. У дваябор’і на гэты раз заваяваў сярэбраны медаль, 4 балы саступіў нарвежцу Сімону Слотвіку, і на 11 балаў апярэдзіў іншага нарвежца Сверэ Стэнерсена. У лыжных гонках заваяваў залаты медаль у эстафеце, у якой бег першы этап, і шмат у чым вызначыў поспех сваёй каманды, скончыўшы свой этап на першым месцы з адрывам у 1 хвіліну і 18 секунд ад шведаў, якія займалі другое месца, гэтак жа выступаў у гонцы на 18 км, у якой як і на мінулай Алімпіядзе заняў 4-е месца, на гэты раз толькі 4 секунды саступіўшы ў барацьбе за бронзу свайму партнёру па камандзе Паава Лонкіле.

На чэмпіянаце свету 1950 у Лейк-Плэсідзе заваяваў золата ў дваябор’і і серабро ў лыжнай эстафеце.

Двойчы прызнаваўся спартсменам года ў Фінляндыі, у 1948 і 1950 гадах

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў у сферы сельскай гаспадаркі, гэтак жа займаўся палітыкай, двойчы (ў 1962 і 1967 гадах) абіраўся ў эдускунту.

Зноскі

  1. BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
  2. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1948 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года
Катэгорыя·Дваяборцы Фінляндыі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года
Катэгорыя·Спартсмены некалькіх відаў спорту
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Фінляндыі
Катэгорыя·Дваяборцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1948 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лыжным дваябор’і
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі
Катэгорыя·Лыжнікі Фінляндыі
Катэгорыя·Пераможцы Хольменколена
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Эдускунты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках
Катэгорыя·Дваяборцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952 года
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1948 года
Катэгорыя·Палітыкі Фінляндыі