Хвітау (ісл.: Hvítá) — рака ў Ісландыі.
Пачаткам ракі Хвітау з’яўляецца возера Хвітарватн, што знаходзіцца ў паўднёвай частцы ледавіка Хофсёкюдль, на захадзе Цантральнай Ісландыі. Хвітау цячэ ў паўднёвым кірунку, на адлегласці 40 кіламетраў ад яе вытокаў рака ўстварае вадаспад Гульфос. Мае тры прытокі — Тунгуфлёт, Бруара і Стора-Лакса.
Хвітау перасякае ісландскую нізменнасць ля Грымcнеса і цячэ побач з гарой Інгольфсф’ял. Пачынаючы з гэтай кропкі яна мае назву Ёльвусаў і, мінуючы ў сваёй плыні горад Сельфас, упадае ў Атлантычны акіян.
Агульная працягласць Хвітау (разам з Ёльфусай) — 185 кіламетраў. З-за сваіх вясенніх разліваў і вадападаў рака лічыцца самай небяспечнай у Ісландыі.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 23 чэрвеня 2022 года. |