wd wp Пошук:

Хвоя веймутава гімалайская

Хвоя веймутава гімалайская (Pinus wallichiana) — від голанасенных раслін роду Хвоя.

Лес з хвоі веймутавай гімалайскай. Бутан

Гэты від хвоі распаўсюджаны ў Гімалаях, горных сістэмах Каракарум і Гіндукуш, ад усходняга Афганістана да кітайскай правінцыі Юньнань, на вышынях 1800-4300. м.

Назва

Сваю навуковую назву від атрымаў у гонар Натаніэла Валіха(руск.) бел. (1786—1854), дацкага і англійскай хірурга і батаніка, які займаўся ў тым ліку вывучэннем флоры Індыі і Непала.

Батанічнае апісанне

Хвоя веймутава гімалайская — дрэва вышынёй 30-50 м. Ігліца 12-18 см даўжынёй, добра гнецца. Шышкі доўгія, 16-32 см даўжынёй, жоўтыя пры паспяванні. Насенне 5-6 мм даўжынёй, з 20-30 міліметровым крылцам.

Хвоя веймутава гімалайская ў нацпарку Сагарматха(руск.) бел., Непал

Расліна цэніцца за свае дэкаратыўныя якасці, яго культывуюць па ўсім свеце. Гэты від устойлівы да холаду і хваробаў, але дрэнна пераносіць сухі і гарачы клімат[1].

Таксанамія

Сінонімы

У сінаніміку гэтага віду ўваходзяць наступныя назвы[2]:

Зноскі

  1. Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. = Botanica / ред. Д. Григорьев и др. — М.: Könemann, 2006 (русское издание). — С. 683. — 1020 с. — ISBN 3-8331-1621-8.
  2. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Хвоя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай