wd wp Пошук:

Хведар Нюнька

Хве́дар Якубавіч Ню́нька (6 красавіка 1928, в. Алешавічы, гміна Каменка, Гродзенскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча, цяпер Мастоўскі раён Беларусі — 15 жніўня 2018) — беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве. Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве (4.2.1989 — 29.9.2014).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў гміне Каменка ў Заходняй Беларусі, што тады ўваходзіла ў склад Польшчы. Быў другім пасля сястры дзіцём у сялянскай сям’і (2,5 гектары зямлі). Атрымаўшы ў Мастах зямлю і лес ад мясцовага фабрыканта, ягоны бацька Якуб збудаваў там дом з крамай тканіны і харчавання. У 1936 годзе сям’я пераехала на кватэру ў Шчучын, дзе бацька адчыніў галантэрыйную і школьных прыладаў краму.

У 1943 годзе сям’я Нюнькі пераехала ў Вільню, у якой ён у 1948 годзе скончыў расійскую гімназію імя Чарняхоўскага. Вучыўся на лясным факультэце Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе).

Працуючы некаторы час шафёрам у Вільні і Коўне, у хімлясгасе; паводле ўласных успамінаў, у 1954 годзе купіў новы аўтамабіль «Пабеда». Затым пераехаў за горад у Яшуны, дзе атрымаў пасаду ляснічага. У 1957 годзе вярнуўся ў горад Вільню, праз некаторы час уладкаваўся на працу ў кантору «Лесахімік». З 1959 года памяняў спецыяльнасць лесніка на будаўніка. Цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным спецыялістам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні. Апошнія гады, дзякуючы акорднай аплаце, месячныя аклады складалі да тысячы і больш рублёў. Гэта дазволіла ажыццявіць шмат турыстычных падарожжаў па Савецкім Саюзе і за мяжу[2].

З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадска-культурную працу па адраджэнні беларускасці ў Літве. Далучыўся да працы ў клубе «Сябрына». Ад утварэння 4 лютага 1989 года да 29 верасня 2014 года ён з’яўляўся старшынёй Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК).

На пасяджэнні Рады ТБК 29.9.2014 года Хведару Нюньку быў выказаны недавер і прыпынена яго старшынства ў арганізацыі[3]. Агульны сход ТБК 17.1.2015 года выключыў Хведара Нюньку з шэрагаў арганізацыі[4]. Сярод прычын выступоўцы на сходзе адзначалі распачатыя супраць Хведара Нюнькі крымінальныя справы па эканамічных парушэннях з нерухомай[5] і фінансавай[6] маёмасцю ТБК, а таксама тое, што за 25 гадоў старшынства Х. Нюнькі арганізацыя не ўздымала пытанне генацыду беларусаў у Літве да якога, на думку прамоўцаў, датычны літоўскі савецкі функцыянер Уладас Нюнка[ru][7].

Судовае пасяджэнне па справе дамоў, дзе Х. Нюнька адказчык, адбылося 21 верасня 2016 года[8]. Віленскі акружны суд сваім рашэннем ад 7 снежня 2016 года паставіў кропку ў судовай справе. Адкінутыя ўсе абвінавачанні ў адносінах да асобы Хведара Нюнькі, і ў якасці кампенсацыі суд прысудзіў выплаціць на яго карысць 3000 еўра[9].

У жніўні 2017 года Хведар Нюнька перанёс цяжкую аперацыю. Па словах яго дачкі, ён упаў і моцна ўдарыўся галавой. Каб выратаваць яму жыццё дактарам давялося рабіць складаную аперацыю звязаную з трэпанацыяй чэрапа[10].

Памёр Хведар Нюнька 15 жніўня 2018 года. Развітанне адбылося царкве Прападобнай Ефрасінні Полацкай на Ліпаўскіх могілках, на якіх і быў пахаваны 17 жніўня[11].

Зноскі

  1. Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 16 жніўня 2018.
  2. Нюнька, 2000
  3. http://westki.info/tbk/17370/zmeny-u-kiraunictve-tbk Архівавана 5 сакавіка 2016.
  4. http://westki.info/tbk/17557/17-studzenya-adbyusya-agulny-shod-syabrou-tbk Архівавана 5 сакавіка 2016.
  5. http://westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya Архівавана 19 лістапада 2017.
  6. http://westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6(недаступная+спасылка)
  7. http://westki.info/blogs/18723/pra-situacyyu-u-tbk-vladasa-nyunku-dy-inshae(недаступная+спасылка)
  8. http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya Архівавана 19 лістапада 2017.
  9. zbsb.org(недаступная спасылка)
  10. zbsb.org
  11. Памёр Хведар Нюнька // Наша Ніва

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Літве
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне