wd wp Пошук:

Хведар Кажаневіч

Хведар Кажаневіч (14 лютага 1926 — 27 лютага 2007) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 лютага 1926 г. у вёсцы Любель-Поль, гміна Пінкавічы, Пінскі павет, Палескае ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.

Падчас Другой сусветнай вайны у 1940 г. разам з бацькамі быў дэпартаваны на катаргу ў раён Архангельску. У 1942 г. каб уратаваць сваё жыццё і сям’ю запісаўся да Арміі Андэрса.[1] Прайшоў Іран, Палестыну, Італію. Удзельнік бітвы за Монтэ-Касіна, за што меў узнагароду.

У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 19 студзеня 1947 быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. Першыя гады жыў у Брадфардзе (Ёркшыр), потым перабраўся ў Манчэстэр, дзе працаваў інспектарам транспарту. Быў актывістам і доўгагадовым старшынём аддзелу ЗБВБ у Манчэстэры. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Адзін з арганізатараў беларускай суботняй школкі ў Манчэстэры, старшыня бацькоўскага камітэта. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага клуба ў Манчэстэры, выконваў абавязкі яго скарбніка. Быў сябрам Рады БАПЦ у Вялікабрытаніі. На ягоных плячах трымалася беларускае жыццё ў графстве Ланкашыр.

Напісаў прадмову да кнігі «Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна».

Памёр 27 лютага 2007 г. у Манчэстэры.

Зноскі

  1. БЕЛАРУС. Рэцэнзія. Панявераныя беларускія жаўнеры

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна
Катэгорыя·Памерлі ў Манчэстэры
Катэгорыя·Беларусы ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларускіх камбатантаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага