wd wp Пошук:

Хвастатка вязавая

Хвастатка вязавая (Satyrium w-album) — дзённы матылёк сямейства блакітніц. Этымалогія лацінскай назвы: W-album (з лацінскай) — В-белае; назва была дадзена па адметнай візуальнай прыкмеце — белай перавязі на ніжнім боку задняга крыла.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла — 14-16 мм. Крылы зверху бурага колеру. Заднія крылы з ніткападобным хвосцікам, на ніжнім боку шэрага колеру з белай постдыскальнай лініяй, выгнутай ў форме лацінскай літары «W», і з чырвонай субмаргінальнай паласой.

Арэал

Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Пярэдняя Азія, Паўднёвы Урал, Забайкалле, Прыамур’е, Прымор’е, паўночны ўсход Кітая, Карэя, Японія. Рэдкі і лакальны ў Прыбалтыцы. Таксама рэдкі і лакальны ў лясной паласе еўрапейскай часткі Расіі.

Сустракаецца на лясных ўзлесках, палянах, лясных высечках, па абочынах дарог, забалочаных і сырых лугах, па берагах рэк і ручаёў. Ва ўмовах Беларусі і Украіны часта прымеркаваны да антрапагенных ландшафтаў: садоў, паркаў, лесапасадак і лесапалос.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Блакітніцы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта