wd wp Пошук:

Хаім Ойзер Градзінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Градзінскі. Хаім Ойзер Градзінскі (нар. 24 жніўня 1863, Іўе, Віленская губерня — 9 жніўня 1940) — яўрэйскі рэлігійна-грамадскі дзеяч, галахіст і рэлігійны дзеяч Польшчы ў міжваенны перыяд.

Біяграфія

У 15 гадоў Хаім пачаў вучыцца ў Валожынскай яўрэйскай іешыве. Сярод яго настаўнікаў — вядомы рэлігійны дзеяч Хаім Салавейчык.

У 1885 годзе малады чалавек заняў месца Віленскага рабіна.

У 1887 годзе прызначаны дыянам у Вільні. Адзін з ініцыятараў склікання віленскай канферэнцыі (1909), якая заснавала артадаксальную арганізацыю «Кнесет Ізраіль», што змагалася супраць свецкай адукацыі, за рэлігійнае выхаванне на торы і талмудзе. Распрацоўваў талмудычнае права і рытуалы, выдаўшы кнігу «Ахізер» Т. 1‒3 (Вільня, 1925, 1939). Быў духоўным лідарам артадаксальнага яўрэйства ў «Літве». Вялікая рукапісная спадчына загінула падчас Другой сусветнай вайны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Постаці іўдаізму
Катэгорыя·Ахаранім
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рабіны
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўі
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе