wd wp Пошук:

Хаім Салавейчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салавейчык. Хаім Салавейчык (Хаім ха-Леві Салавейчык) (1853, Валожын — 30 ліпеня (21 ава) 1918, Отвацк, Польшча), сын Іосефа Дова Салавейчыка — галоўны рабін Брэст-Літоўска, аўтар кнігі «Хідушэй рабену Хаім ха-Леві», адзін з найбуйнейшых рабінаў Беларусі і стваральнік наватарскага метаду вывучэння Талмуда, названага «брэсцкім».

Біяграфія

Нарадзіўся ў вядомай рабінскай сям’і Салавейчык. Яго бацькам быў Іосеф Доў Салавейчык (Бейт Алеві), а маці — дачка Іцхока з Валожына. Вучыўся ў свайго бацькі, а затым у Валожынскім ешыбоце, дзе з 1873 года, а з 1880 года і да 1892, калі ешыбот быў зачынена, узначальваў яго.

Узяў у жонкі дачку рабіна Рефаэля Шапіра, кіраўніка Валожынскай ешывы, жонкай якога была дачка Нацыва з Валожына. Пасля смерці бацькі, рабіна Брэста, рабіна Хаіма запрасілі заняць яго месца, і ён узначаліў брэсцкі ешыбот, пачаўшы выкладаць Талмуд па сваім наватарскім метадзе.

Шмат разоў удзельнічаў у з’ездах рабінаў Расійскай імперыі і імкнуўся палепшыць матэрыяльнае становішча яўрэяў. Яго грамадскія погляды былі рэзка кансерватыўнымі, ён выступаў супраць сіянісцкага руху, падтрымліваў стары ішуў, адмоўна глядзеў на стварэнне вучылішчаў для яўрэяў са свецкай адукацыяй. Быў сярод заснавальнікаў руху Агудат Ісраль у 1913 годзе. З нагоды сіянізму вядома яго выказванне: «Сіяністы не адводзяць яўрэяў ад Торы, каб стварыць дзяржаву, наадварот, дзяржава ім трэба менавіта для таго каб адвесці яўрэяў ад Торы».

Па характары рабін Хаім Салавейчык адрозніваўся легендарнай памяркоўнасцю, дабрынёй і міласэрнасцю.

Падчас Першай сусветнай вайны пераехаў у Мінск, затым у Варшаву, а пасля ў Атвоцк, дзе памёр ва ўзросце 65 гадоў. Пахаваны на яўрэйскіх могілках у Варшаве каля свайго дзядзькі і дзеда сваёй жонкі.

Зноскі

  1. Chaim Soloveitchik // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ḥayyim Soloveichik // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ахаранім
Катэгорыя·Рабіны Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве