Хатаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хатава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хотаўскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хотава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Мешыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Мешычы. 27 сакавіка 1959 года шляхам аб’яднання скасаваных Мешыцкага і Дзераўноўскага сельсавета зноў утвораны Хотаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Хотава[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хатаўскі сельсавет, а цэнтр сельсавета — у вёску Хатава. 14 лютага 1983 года частка сельсавета перададзена ў склад новаўтворанага Цясноўскага сельсавета. 24 снежня 2011 года сельсавет перайменаваны ў Дзераўнянскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Дзераўная[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2798 чалавек[3], з іх 63,6 % — палякі, 32,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4].
У склад сельсавета на момант перайменавання ў Дзераўнянскі (2011 год) уваходзілі наступныя населеныя пункты: