wd wp Пошук:

Харыберт II

Харыберт II (каля 614 — раней 8 красавіка 632) — кароль франкаў (629 — 632), з дынастыі Меравінгаў. Сын Хлотара II і Сіхільды. Імя Харыберт паходзіць ад франкскага «Які ззяе ў войску».

Спроба Харыберта захапіць каралеўства

Пасля смерці бацькі, Харыберт, пры падтрымцы свайго дзядзькі па матчынай лініі Брадульфа зрабіў спробу захапіць каралеўства, але яго спроба мела мала поспеху, бо ён, паводле слоў Фрэдэгара, быў просты розумам[3]. Брадульф жа быў забіты герцагамі Амальгарам і Арнебертам і патрыцыем Вілебадам па загадзе Дагаберта I[4].

Каралеўства Харыберта

Каралеўства Харыберта II намалявана зялёным колерам

Аднак у далейшым Дагаберт I, па нечай добрай парадзе, вылучыў брату краіну на поўдзень ад Луары да Пірэнеяў, якая ўключала ў сябе акругі гарадоў Тулузы, Кагора, Ажэна, Сента і Перыгё, з умовай, што Харыберт ніколі не будзе прэтэндаваць на каралеўства іх бацькі. Гэтыя землі былі падараваны яму разам з дастатковым утрыманнем для яго двара. Сваёй сталіцай Харыберт зрабіў Тулузу. У 632 годзе яго армія скарыла ўсю Гасконь і, такім чынам, пашырыла яго каралеўства[5].

Смерць Харыберта

Руіны абацтва Святога Рамана ў Блаі, Жыронда, дзе быў пахаваны Харыберт II

У далейшым паміж братамі захоўваліся добрыя адносіны, і Харыберт нават быў хросным бацькам сына Дагаберта Сігіберта[6]. На 3-ем годзе кіраванні, Харыберт да сваіх уладанняў далучыў Гасконь, паспяхова адбіў яе ў баскаў. Харыберт памёр раней 8 красавіка 632 года ў Бле (магчыма, быў забіты па загадзе Дагаберта). Ён пакінуў малалетняга сына па імі Хільперык, які ненадоўга перажыў яго. Гаварылі, што ў яго забойстве былі замяшаны людзі Дагаберта. Дагаберт I адразу ўзяў пад сваю ўладу ўсё каралеўства Харыберта, уключаючы Гасконь, і загадаў герцагу Баронту ўзяць казну Харыберта і даставіць яму. Але вядома, што значная яе частка знікла з-за падману Баронта, і большая частка скарбаў была раскрадзена[7].

Дынастыя Меравінгаў
Папярэднік
Дагаберт I
 Кароль Аквітаніі 
629 — 632
Пераемнік
Хільперык

Заўвагі

  1. 1 2 3 4 Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d’Ascq: 1993. — P. 99–100. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d’Ascq: 1993. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  3. Фредегар. Хроника, кн. IV, 56.
  4. Фредегар. Хроника, кн. IV, 58.
  5. Фредегар. Хроника, кн. IV, 57.
  6. Фредегар. Хроника, кн. IV, 62.
  7. Фредегар. Хроника, кн. IV, 67.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы VII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 618 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Жыронда
Катэгорыя·Каралі франкаў
Катэгорыя·Памерлі ў 632 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Меравінгі
Катэгорыя·Дынастыя Меравінгаў