Харчовыя валокны — кампаненты ежы, якія не пераварваюцца стрававальнымі ферментамі(руск.) бел. арганізма чалавека, але перапрацоўваюцца карыснай мікрафлорай кішачніка(руск.) бел.. У некаторых крыніцах паняцце харчовых валокнаў вызначаецца як сума поліцукрыдаў і лігніну, якія не пераварваюцца эндагеннымі сакрэтамі(руск.) бел. страўнікава-кішачнага тракту чалавека[1]. На думку многіх спецыялістаў дадзенае вызначэнне з’яўляецца найбольш дакладным.
У 1970-1980-я гады ва ўжыванні быў тэрмін клятчатка , але ў сувязі з асэнсаваннем важкай ролі харчовых валокнаў з пункту гледжання трафалогіі(руск.) бел., выкарыстанне гэтага тэрміна прызнана некарэктным.