Харо́мскі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Харомск.
Сельсавет створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хорскага сельсавета[2]. Пасля скасавання раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 3246 чалавек[3], з іх 98,1 % — беларусы[4].