wd wp Пошук:

Харку

Возера Харку (эст. Harku järv) знаходзіцца на захадзе Таліна, у раёне Хааберсці, у 3 км ад мора. Плошча возера — 1,638 км², глыбіня да 2,5 метраў.

Да нашай эры на месцы возера Харку было Балтыйскае мора, але ў сувязі з пад’ёмам зямной паверхні мора адступіла, і ўтварылася возера. Вада ў возеры багатая кіслародам, на дне возера двух-трохметровы слой глею. Возера Харку прыцягвае рыбакоў, бо ў возеры водзіцца лешч, плотка, акунь, шчупак, лінь і іншыя віды рыб. Возера таксама прыцягвае аматараў купання і заняцця водным спортам. Калі возера пакрыта тоўстым слоем лёду, людзі прыходзяць сюды катацца на каньках ці лавіць рыбу.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Талін