У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайнштэйн.
Харві Вайнштэйн (англ.: Harvey Weinstein, нар. 19 сакавіка 1952) — амерыканскі кінапрадзюсар. Лаўрэат прэмій «Оскар» і BAFTA за фільм «Закаханы Шэкспір».
Адзін з самых вядомых прадзюсараў Галівуда. Стаў сузаснавальнікам кінакампаній Miramax і Weinstein Company. Ён працаваў над такімі фільмамі як «Закаханы Шэкспір», «Прамова караля», «Забіць Біла», «Банды Нью-Ёрка», «Крымінальнае чытво», «Джанга вызвалены» ды «Агідная васьмёрка».
Яго нечаканае звальненне стала наступствам публікацыі ў «The New York Times», якая выйшла ў 2017 годзе. Журналісты выдання паведамілі пра абвінавачванні Вайнштэйна ў сексуальных дамаганнях да маладых актрыс і супрацоўніц яго кінакампаніі[4].
24 лютага 2020 года Харві Вайнштэйна прызналі вінаватым па двух пунктах абвінавачвання ў судзе па справе аб сексуальным гвалце. 11 сакавіка яго прысудзілі да 23 гадоў турмы.