wd wp Пошук:

Харальд Уітлак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уітлак.

Гектар Харальд Уітлак (англ.: Hector Harold Whitlock; 16 снежня 1903, Хендан, Вялікі Лондан — 27 снежня 1985, Уілквуд, Норфалк) — брытанскі лёгкаатлет (спартыўная хада), чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне, удзельнік двух Алімпіяд.

Біяграфія

Спецыялізаваўся ў хадзе на 50 км. У 1931 годзе Уітлак стаў другім на чэмпіянаце Брытанскай асацыяцыі спартыўнай хады (RWA), у 1933 годзе пераможцам гэтага чэмпіянату. Усяго да пачатку Другой сусветнай вайны Уітлак перамагаў на гэтых спаборніцтвах шэсць разоў. Яго перамогі на гэтых чэмпіянатах чаргаваліся з перамогамі Томі Грына. У 1934 годзе Уітлак перамог на дыстанцыі «Лондан — Брайтан», а на наступны год стаў першым, хто прайшоў гэты маршрут хутчэй чым за 8 гадзін.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Берліне Уітлак стаў алімпійскім чэмпіёнам, пераадолеўшы дыстанцыю за 4-30:41,4 с і апярэдзіўшы швейцарца Артура Шваба (4-32:09,2 с) і латыша Адалбертса Бубенку (4-32:42,2 с).

На летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Хельсінкі Уітлак быў сцяганосцам каманды Вялікабрытаніі на цырымоніі адкрыцця Гульняў. На гэтай Алімпіядзе Уітлак заняў 11-е месца.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Спартыўныя хадакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе