wd wp Пошук:

Харальд Гёфдынг

Харальд Гёфдынг

Харальд Гёфдынг (дацк.: Harald Høffding; 11 сакавіка 1843, Капенгаген - 2 ліпеня 1931) — дацкі філосаф.

У 1883 годзе прафесар Капенгагенскага ўніверсітэта. У ранняй творчасці выпрабаваў ўплыў Сёрэна К’еркегора, пазней перайшоў на пазіцыі пазітывізму, сумешчанага з метадалогіяй практычнай псіхалогіі і крытычнай школы. Фізік Нільс Бор вывучаў філасофію ў Гёфдынга і ў далейшым іх звязвалі сяброўскія адносіны. У сваёй творчасці паставіў пытанне - ці могуць перцэпцыйныя працэсы быць зведзены да простага асацыявання таго, што ўспрымаецца, з тым, што ўжо ўспрымалася раней і знаходзіцца ў памяці.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 2 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Філосафы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы Даніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе