wd wp Пошук:

Хапеш

Хапеш

Хапе́ш, кхапе́ш, кхепе́ш (ḫpš; слова азначала пярэднюю нагу жывёліны) — егіпецкі серпападобны меч, якія развіўся з баявых сякер[1][2]. Мае знешняе падабенства з ятаганам. Узыходзіць, мабыць, да шумерскага аналага. Складаўся з сярпа (паўкруглага клінка) і рукаяці.

Выкарыстоўваўся з 3-га тысячагоддзя да н.э. па 14—13 стст. да н.э.

Апісанне

Рукаяць хапеша двухручная, складае 50-60 см (20-24 цалі) у даўжыні, хоць існавалі меншыя прыклады. Лязо магло мець як толькі ўнутранае, так і двайное завострыванне, калі бліжэйшая да рукаяці частка клінка мела знешняе завострыванне, а дальняя — унутранае. Маючы форму паўмесяца хапеш, у адрозненне ад большасці відаў мячоў, якія развіліся з кінжала, паходзіў ад баявых сякер.

Розныя фараоны адлюстроўваліся з хапешам, таксама гэта зброя была знойдзена ў грабніцах некаторых з іх — у тым ліку, у Тутанхамона[3].

Хапеш ў Старажытным Егіпце быў зброяй умелых байцоў і элітных ваенных падраздзяленняў. Даўжыня хапеша дазваляла працаваць ім і з калясніцы.

Хоць некаторыя знойдзеныя экземпляры былі яўна завостраны, ёсць мноства прыкладаў з тупымі лёзамі, якія ніколі не заточваліся. Існуе здагадка, што незаточаныя хапешы, знойдзеныя ў пахаваннях, мелі цырыманіяльны статус[3].

Гісторыя хапеша

Хапеш kh.p.sh
у іерогліфах
x p
S
T16
ḫpš ('нага')
у іерогліфах
Aa1
Q3
N37
F23
F51
(Тэксты саркафагаў)

Самая ранняя вядомая выява хапеша знаходзіцца на шумерскай Стэле каршуноў, на якой адлюстраваны лагашскі цар Эанатум з гэтай зброяй; гэта дазваляе датаваць хапеш не пазней чым 2500-мі гг. да н.э.[3]

Гэта зброя стала сімвалам Новага царства. Хепеш выйшаў з выкарыстання каля 1300 г. да н. э. Як мяркуюць, пазней хапеш пераўтварыўся ў капіс, які выкарыстоўваўся ў арміі Аляксандра Македонскага.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Hamblin, 2006. Warfare in the Ancient Near East, pp. 66-71.
  2. Wise, Terence (1981). Ancient Armies of the Middle East. Osprey Publishing. pp. 23–25. ISBN 978-0-85045-384-3. http://books.google.com/books?id=tCLoNSNX1JwC&pg=PA23.
  3. 1 2 3 Mike Loades (2010). Swords and Swordsmen. Pen & Sword Military. pp. 1-21. ISBN 978-1-84884-133-8. http://books.google.com/books?id=yLU-bwAACAAJ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Халодная зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Клінковая зброя
Катэгорыя·Антычная зброя
Катэгорыя·Старажытны Егіпет
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта