.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Хан Док Су (кар. 한덕수, 韓悳洙; нар. 18 чэрвеня 1949, Чонджу(руск.) бел.) — палітык, эканаміст, дыпламат і дзяржаўны служачы Рэспублікі Карэя[2]. Дзеючы прэм’ер-міністр краіны, які да гэтага займаў гэтую пасаду двойчы.
Хан Док Су нарадзіўся ў горадзе Чанджу(руск.) бел. правінцыя Чала-Пукта 18 чэрвеня 1949 года.
У 1971 годзе ён скончыў эканамічны факультэт Сеульскага нацыянальнага ўніверсітэта(руск.) бел. ў 1971 годзе і Гарвардскі ўніверсітэт у 1984 годзе, потым пачаў сваю кар’еру ў Нацыянальнай падатковай службе з 1970 года.
У 1982 годзе працаваў у Міністэрстве гандлю, прамысловасці і энергетыкі.
З 1997 года па 1998 года працаваў старшынёй патэнтнага ўпраўлення Рэспублікі Карэя, а з 1998 года па люты 2001 года быў міністрам гандлю Рэспублікі Карэя.
У 2001 годзе ён быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Карэя ў АЭСР, у 2003 годзе-дырэктарам Карэйскага інстытута прамысловай эканомікі і гандлю.
З 15 сакавіка 2005 года па ліпень 2006 года ён працаваў віцэ-прэм’ерам і міністрам фінансаў і эканомікі.
У ліпені 2006 года ён быў прызначаны дарадцам па эканамічных пытаннях Прэзідэнта Рэспублікі Карэя. Пасля адстаўкі прэм’ера-міністра Хан Мён Сук, у красавіку 2007 года стаў прэм’ерам-міністрам краіны.