У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дыль.
Ханс-Юрген Дыль (ням.: Hans-Jürgen Diehl; нар.22 мая 1940, Ганау) — нямецкі жывапісец, прадстаўнік крытычнага рэалізму. У 1964-67 гадах разам з Петэрам Зоргэ, Вольфгангам Петрыкам і іншымі мастакамі ўваходзіў у «Выставачнае аб’яднанне на вуліцы Гросгершэн 35» у Берліне. У сваёй творчасці мастак крытыкаваў сучасныя сацыяльныя і палітычныя супярэчлівасці.