wd wp Пошук:

Ханна Рыген

Ханна Рыген (шведск.: Hannah Ryggen, народжаная Ёнсан; 21 сакавіка 1894 — 2 лютага 1970) — мастачка па тэкстылі шведскага паходжання.

Біяграфія

Нарадзілася 21 сакавіка 1894 года ў Мальмё і была адной з траіх дзяцей былога марака Гунара Ёнсана і яго жонкі Карны Ёнсан[3].

Яшчэ ў дзяцінстве Ханна паказала першыя прыкметы мастацкіх здольнасцяў, але выбрала больш фінансава забяспечаную працу ў якасці настаўніцы. Яна працавала ў школах Лунда і Мальмё да таго, як ёй споўнілася трыццаць гадоў. У гэты перыяд яна брала прыватныя ўрокі малюнка і жывапісу, у тым ліку на працягу шасці гадоў у дацкага мастака Фрэдрыка Крэбса у Лундзе, прыязджаючы туды з Мальмё.

У 1922 годзе Ханна атрымала стыпендыю, якой ёй хапіла на паездку ў Еўропу, каб пазнаёміцца з мастацтвам за межамі Швецыі. У Дрэздэне яна пазнаёмілася з нарвежскім мастаком Хансам Рыгенам з Эрлана. У 1923 годзе яна прыязджала да яго ў Нарвегію, а ў верасні гэтага ж года яны пажаніліся. Ханна цікавілася скандынаўскімі фемінісцкімі газетамі і часопісамі левага толку, была актыўная ў Камуністычнай партыі Нарвегіі і ўдзельнічала ў міжнародным рабочым руху.

Прыклад працы Рыген. Традыцыйная іміджавая тканіна мае сваю ўласную эстэтыку.

Таксама яна самастойна навучылася працы на ткацкім станку, створаным яе мужам, і яна стала вядомым мастаком па тэкстылі, выстаўлялась ў Нарвегіі і за мяжой. У 1937 годзе яна ўдзельнічала ў Сусветнай выставе ў Парыжы, а праз два гады — у Сусветнай выставе ў Нью-Ёрку[3].

У гады Другой сусветнай вайны муж Ханны ўдзельнічаў у працы супраціву, быў арыштаваны ў маі 1944 года, знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных і вярнуўся дадому ў маі 1945 года. Сям’я пераехала ў Тронхейм, дзе Ханс Рыген памёр у снежні 1956 года.

Магіла Ханны і Ханса.

Ханна працягнула працу з тэкстылем, адкрыла ўласную студыю і актыўна займалася творчасцю. У 1962 годзе яна экспанавалася на выставе ў Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме і была абраная сябрам Шведскай каралеўскай акадэміі мастацтваў. У 1964 годзе яе работы былі прадстаўлены на Венецыянскай біенале, і яна стала першым мастаком па тэкстылі, абраным для штогадовай восеньскай выставы Høstutstillingen ў Осла[4].

У апошнія гады жыцця ў Ханны было слабае здароўе, яна некаторы час жыла ў Осла, але затым пераехала ў Тронхейм. На Каляды 1969 года яна сур’ёзна захварэла падчас візіту да сваёй дачкі Манэ ў Швецыю. Памерла 2 лютага 1970 года ў Тронхейме ў бальніцы Святога Олафа. Была пахавана побач з мужам на могілках Эрлана.

Прызнанне

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/305564 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Hannah Ryggen
  3. 1 2 Hannah Ryggen — Store norske leksikon
  4. Hannah Ryggen: Woven Histories — Modern Art Oxford
  5. Hannah Ryggen — Moderna Museet i Malmö
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мальмё
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кавалеры I класа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Тронхейме
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе