wd wp Пошук:

Хамерсміцкі мост

Хамерсміцкі мост (англ.: Hammersmith Bridge) — падвесны мост праз Тэмзу ў заходнім Лондане. Мост злучае цэнтр лонданскага бора Хамерсміт і Фулэм на паўночным беразе Тэмзы з раёнам Барнс бора Рычманд-апан-Тэмз. Мост дазваляе аўтамабільны рух і праход пешаходаў. Гэта другі сталы мост на гэтым месцы.

Гісторыя

Збудаванне моста было ўхвалена парламенцкім законам у 1824 годзе, на наступны год мост пачалі будаваць. Гэта быў першы падвесны мост праз Тэмзу, ён быў спраектаваны Уільямам Тырні Кларкам. Будаўніцтва моста абыйшлося ў £80,000, праезд па мосту быў платным.

Да 1870-х гадоў мост Хамерсміт ужо не спраўляўся з нагрузкай цяжкага транспарту, яго ўласнікі занепакоіліся, калі ў 1870 годзе 11-12 тысяч людзей сабраліся на мосце для таго, каб прагледзець на лодкавую рэгату, якая пад мостам праходзіла адзнаку трохі меншую за палову дыстанцыі гонкі працягласцю 4¼ мілі. У 1884 годзе часовы мост быў узведзены для падтрымання руху падчас будаўніцтва сталага моста.

Сучасны падвесны мост быў спраектаваны інжынерам сэрам Джозефам Безалетам і стаіць на тым жа падмурку, што і старая канструкцыя Кларка. Новы мост быў пабудаваны кампаніяй Дыксан, Эплбі і Торн. Мост быў адкрыты спадчынным прынцам Эдуардам 11 чэрвеня 1887 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масты праз Тэмзу
Катэгорыя·Масты Лондана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1887 годзе