Халакост у Расіі — пераслед і масавае знішчэнне яўрэяў на тэрыторыі РСФСР у перыяд нямецкай акупацыі з 1941—1944 гадах.
На акупаваных тэрыторыях дзейнічалі Нюрнбергскія расавыя законы, якія былі павінны ажыццявіць ізаляцыю яўрэйскага насельніцтва па нацыянальных прыкметах у гета і канцэнтрацыйныя лагеры дзеля далейшага знішчэння[1][2]
Масавыя забойствы пачаліся практычна адначасова з прыходам нямецкіх войскаў і доўжыліся амаль да поўнага вызвалення тэрыторыі Расіі ад захопнікаў. На тэрыторыі РСФСР было створана 41 гета. Па розных ацэнках, за час акупацыі ў РСФСР без уліку Крыма загінула ад 55 да 140 тысяч яўрэяў. У масавым знішчэнні яўрэяў акупантам актыўна дапамагалі калабарацыяністы.
У пасляваенныя часы падзеі Халакосту падвяргаліся у СССР замоўчванню па ідэалагічных умовах. Сістэматычная праца па ушанаванні памяці ахвяраў Халакосту пачалася толькі у 1991 годзе пасля развалу камуністычнай сістэмы. З 1992 года ў Расіі дзейнічае навукова-асветніцкі цэнтр «Халакост».