wd wp Пошук:

Хайнаньская аперацыя

Хайнаньская аперацыя — японская дэсантная аперацыя па захопу острава Хайнань падчас Япона-кітайскай вайны.

Ход аперацыі

У пачатку лютага 1939 года японскія дэсантныя караблі з порта Гуанчжоў з войскамі ў 20 тысяч чалавек, выйшлі ў моры для правядзення дэсантнай аперацыі на востраве Хайнань.

Японцы падзяліліся на дзве групы: адна група, якая прыкрывалася 6 баявымі караблямі, накіравалася да паўночнага ўзбярэжжа вострава Хайнань; другая група пры падтрымцы авіяносца і некалькіх эсмінцаў рушыла да паўднёвага ўзбярэжжа вострава.

10 лютага пачалася высадка дэсанту на паўночным узбярэжжы. Японцы прасоўваліся пад прыкрыццём бамбавікоў і карабельнай артылерыяй. Падчас баёў на ўзбярэжжы кітайская армія пашкодзіла 2 японскіх транспартных судна і патапілі 1 баржу з японскімі салдатамі. Японскія часці захапілі горада Цзюньчжоў і Хайкоў.

11 лютага пачалася высадка на паўднёвым узбярэжжы. Яна таксама ўвянчалася поспехам японскіх сіл.

Неўзабаве востраў быў цалкам захоплены японскімі войскамі.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1939 года
Катэгорыя·Хайнань
Катэгорыя·Япона-кітайская вайна (1937—1945)
Катэгорыя·Люты 1939 года