wd wp Пошук:

Хайдударагская архідыяцэзія

Карта хайдударагскай дыяцэзіі
Пасля прысвячэння першага біскупа Хайдударагскай дыяцэзіі Іштвана Міклашы, фатаграфія 1913 года

Хайдударагская архідыяцэзія (лац.: Archieparchia Haidudoroghensis) — архідыяцэзія Венгерскай каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Дэбрэцэн, Венгрыя. У Хайдударагскую мітраполію ўваходзяць Мішкальцкая і Ньірэдзьхазская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Хайдударагскай архідыяцэзіі з’яўляецца царква Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Хайдудараг.

Гісторыя

Перадумовамі ўтварэння Хайдударагскай дыяцэзіі сталі дзеянні мукачэўскага біскупа Стэфана Панкавіча, які падтрымліваў палітыку мадзьярызацыі русінскага народа. У 1870 годзе ён на Будапешцкім царкоўным кангрэсе абвясціў пра вяршэнства лацінскай царквы над Мукачэўскай епархіяй. Пазней ён вылучыў паўднёвы рэгіён Мукачэўскай епархіяй з цэнтрам у горадзе Хайдудараг у асобны вікарыят, дзе ўвёў набажэнства на венгерскай мове. 8 чэрвеня 1912 года Рымскі Папа Пій X выдаў булу «Christifideles graeci», якой на аснове паўднёвага вікарыята Мукачэўскай епархіі заснаваў самастойную Хайдударагскую дыяцэзію візантыйскага абраду з падпарадкаваннем лацінскай Эстэргамскай мітраполіі (сёння — Эстэргамска-Будапешцкая архідыяцэзія). Да Хайдударагскай дыяцэзіі адышла частка тэрыторыі Клуж-Напоцкай і Арадзьскай дыяцэзій і Эстэргамскай і Фэгэрашскай і Алба-Юлійскай архідыяцэзій.

9 красавіка 1934 года Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў, улічваючы вынікі Трыянонскага дагавора, выдала дэкрэт «Apostolica sedes», якім перадала 67 румынскамоўных прыходаў Хайдударагскай дыяцэзіі Румынскай каталіцкай царквы, у прыватнасці 35 прыходаў Фэгэрашскай і Алба-Юлійскай архідыяцэзіі, 22 прыходы Арадзьскай дыяцэзіі і 10 прыходаў Марамурэшскай дыяцэзіі.

5 сакавіка 2011 года Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў выпусціла дэкрэт «Ut aptius spirituali», якім перадала 29 прыходаў Хайдударагскай дыяцэзіі апостальскаму экзархату Мішкальца.

20 сакавіка 2015 года пры рэарганізацыі царкоўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных структур Хайдударагская дыяцэзія была ўзведзена ў ранг мітраполіі з суфраганнымі Мішкальцкай і Ньірэдзьхазскай дыяцэзіямі. Пры гэтым у гэты ж дзень новаўтвораная Ньірэдзьхазская дыяцэзія атрымала частку тэрыторыі старой Хайдударагскай дыяцэзіі[1]. Кафедра мітраполіі была перанесена ў горад Дэбрэцэн.

Ардынарыі дыяцэзіі

Заўвагі

  1. Provvedimenti sulla Chiesa Greco-Cattolica Ungherese
  2. гл. Абрэвіятуры каталіцкіх мужчынскіх манаскіх ордэнаў і кангрэгацый

Крыніца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Венгерская каталіцкая царква
Катэгорыя·Епархіі Венгрыі