wd wp Пошук:

Хабібур Рахман

Рахман Хабібур (бенг.: মুহাম্মদ হাবিবুর রহমান; 3 снежня 1928, Муршыдабад — 11 студзеня 2014, Дака) — бангладэшскі дзяржаўны дзеяч, в.а. прэм’ер-міністра Бангладэш (30 сакавіка 1996 — 23 чэрвеня 1996)

Біяграфія

У 1951 годзе скончыў Універсітэт Дакі, затым працягнуў навучанне ў Оксфардскім універсітэце ў Вялікабрытаніі.

Пачаў сваю кар’еру ў якасці выкладчыка гісторыі ва Універсітэце Дакі ў 1952 годзе. Пазней ён выкладаў ва Універсітэце Раджшахі, дзе пасля займаў пасаду дэкана юрыдычнага факультэта. У 1964 годзе змяніў род дзейнасці і стаў працаваць юрыстам. У 19761995 гадах быў суддзёй Вярхоўнага суда[2].

Сышоў у адстаўку з пасады суддзі Вярхоўнага суда Бангладэш у 1995 годзе. У 1996 годзе выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Бангладэш.[2]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  2. 1 2 Rahman, (Justice) Muhammad Habibu(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2012. Праверана 11 снежня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Дацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй Бенгаліі
Катэгорыя·Выпускнікі Дакскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Бангладэш
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня