ХАП Грысхабер, першапачаткова Гельмут Андрэас Паўль Грысхабер (15 лютага 1909, Рот-ан-дэр-Рот — 12 мая 1981) — нямецкі графік, ксілограф і мастак. У 1926-27 гадах вучыўся друкарскаму мастацтву ў Ротлінгене.
У 192—1928 гадах вывучаў мастацтва ў Штутгарце. Затым ён наведаў Парыж, Лондан, Егіпет, Аравію і Грэцыю. У пачатку нацысцкага рэжыму, з 1933 па 1940 год, Грысхаберу было забаронена займацца сваёй прафесіяй. За гэты час ён зарабляў на жыццё рабочым у горадзе Ройтлінген. Ваенныя гады ён правёў у нямецкай арміі і, як ваеннапалонны, прымусова працаваў у бельгійскіх шахтах. Пасля вайны ён вярнуўся ў Германію, жыў у невялікім катэджы на Ахальме і засяродзіўся на выкананні маштабных гравюр на дрэве і плакатаў. З 1951 па 1953 г. выкладаў у мастацкай школе «Bernsteinschule». Паміж 1955 і 1960 гадамі ён выкладаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў у Карлсруэ ў якасці пераемніка Эрыха Хекеля.
Грысхабер быў пацыфістам і палітычным актывістам не толькі супраць дыктатуры ў Грэцыі і Чылі, але і ў галіне аховы прыроды і экалогіі, супраць атамных станцый, а таксама за стварэнне моста паміж дзвюма Германіямі. Яго спадарожніцай з 1967 года да смерці была лірычная паэтэса Маргарэт Гансман.