wd wp Пошук:

Фінляндыя на Алімпійскіх гульнях

Фінляндыя ўпершыню прыняла ўдзел у Алімпійскіх Гульнях у 1908 годзе, на летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане. З тых часоў Фінляндыя ўдзельнічала ва ўсіх алімпіядах і застаецца адной з краін, якія ні разу не прапусцілі Алімпійскія гульні і ніколі не ўдзельнічалі ў байкотах гульняў. Нягледзячы на тое, што Фінляндыя да 1917 года з’яўлялася часткай Расійскай імперыі, Фінляндыя выступала на летніх гульнях 1908 і 1912 гадоў як самастойная дзяржава. Нацыянальны алімпійскі камітэт Фінляндыі створаны ў 1907 годзе.

Фінляндыя была таксама краінай — арганізатарам XV Летніх Алімпійскіх гульняў у Хельсінкі ў 1952 годзе.

Фінскія атлеты заваявалі ў агульнай складанасці 450 алімпійскіх медалёў ўсіх катэгорый: 299 медалёў на летніх гульнях (пераважна ў лёгкай атлетыцы і барацьбе) і 151 медаль на зімовых гульнях (пераважна ў лыжных відах спорту).

Самым тытулаваным фінскім спартсменам у гісторыі Алімпійскіх гульняў з’яўляецца «лятучы фін» Паава Нурмі, на рахунку якога 9 залатых і 3 сярэбраныя ўзнагароды ў бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі.

Медаль Летнія гульні Зімовыя гульні Усяго
101
41
142
83
58
141
115
52
167
Усяго
299
151
450

На зімовых Алімпійскіх гульнях 1952, якія праходзілі ў Осла, Нарвегія, быў прадстаўлены паказальным відам спорту хакей з мячом. Зборная Фінляндыі заняла трэцяе месца.

Па традыцыі, прэзідэнт Фінляндыі і прэм’ер-міністр Фінляндыі не наведваюць алімпійскія спаборніцтвы, якія праводзяцца ў іншых краінах, адначасова.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фінляндыя на Алімпійскіх гульнях