wd wp Пошук:

Філіп I Руўрскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Філіп I. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Філіп Бургундскі.

Філіп I Руўрскі (фр.: Philippe de Rouvre; 5 жніўня 1346, Шато дэ Рувес — 21 лістапада 1361, Шато дэ Рувес) — граф Артуа і пфальцграф Бургундыі з 1347, герцаг Бургундыі з 1350, граф Аверні і Булоні з 1360, адзіны сын Жанны (1326—1360), графіні Аверні і Булоні, і Філіпа Мансеньёра (1323—1346), сына бургундскага герцага Эда IV.

Біяграфія

У 1347 годзе атрымаў у спадчыну ад Жанны II, бабулі па бацькаўскай лініі, графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае (Франш-Кантэ). Ад дзеда па бацькаўскай лініі ў 1350 годзе атрымаў у спадчыну Бургундскае герцагства. Ад маці — у 1360 годзе графствы Авернь і Булонь.

Герб Філіпа I

Быў жанаты (21 сакавіка 1356 года) на Маргарыце Дамп’ер. Памёр бяздзетным.

Філіп стаў апошнім бургундскім герцагам з дынастыі Капетынгаў. Праз два гады пасля яго смерці, у 1363 годзе кароль Францыі Іаан II Добры перадаў герцагства свайму сыну Філіпу II Смеламу, з дынастыі Валуа.

Графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае адышлі яго цётцы Маргарыце Французскай.

Зноскі

  1. 1 2 3 Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Біяграфія (ням.)

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графы д’Артуа
Катэгорыя·Герцагі бургундскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Кот-д’Ор
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1346 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Бургундскі дом
Катэгорыя·Памерлі ў 1361 годзе
Катэгорыя·Графы булонскія
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Кот-д’Ор
Катэгорыя·Графы бургундскія
Катэгорыя·Графы Аверні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных