wd wp Пошук:

Філіп II Тарэнцкі

Філіп II Тарэнцкі (1329 — 25 лістапада 1374) — князь Тарэнцкі і Ахейскі, тытулярны імператар Канстанцінопаля (як Філіп III).

Біяграфія

Філіп II быў малодшым сынам Філіпа I Тарэнцкага і яго жонкі Кацярыны дэ Валуа-Куртэнэ, тытулярнай імператрыцы Канстанцінопаля. Пасля пакарання смерцю ў 1348 годзе яго стрыечнага брата Карла Філіп II атрымаў у спадчыну яго тытул герцага Дураца.

У красавіку 1355 года Філіп ажаніўся з Марыяй Калабрыйскай, дачкой Карла Калабрыйскага і Марыі Валуа. Пасля смерці ў 1364 годзе старэйшага брата Роберта Філіп атрымаў у спадчыну прэтэнзіі на тытул імператара Канстанцінопаля.

У 1364 годзе Марыя Калабрыйская сканала, і ў 1370 годзе Філіп ажаніўся паўторна — з Лізаветай Славонскай, якая з’яўлялася спадчынніцы венгерскага трона. У 1373 годзе ён адмовіўся ад сваіх правоў на Ахейскае княства на карысць старэйшай сястры сваёй першай жонкі, неапалітанскай каралевы Джаванны I.

Філіп сканаў 25 лістапада 1374 года ў Тарэнце. У сувязі з тым, што ўсе яго дзеці памерлі маладымі, яго спадчыннікам стаў сын старэйшай сястры Жак дэ Бо.

Сям’я і дзеці

У Філіпа і Марыі Калабрыйскай было пяцёра дзяцей:

У Філіпа і Лізаветы быў адзін сын:

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Анжу-Сіцылійскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1329 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Анжу-Сіцылійскі дом
Катэгорыя·Памерлі ў 1374 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі