У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.
Філіп Уорэн Андэрсан (англ.: Philip Warren Anderson; 13 снежня 1923, Індыянапаліс, штат Індыяна, ЗША — 29 сакавіка 2020, Прынстан, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык. Уклад Андэрсана ў фізіку складаецца ў тэорыі лакалізацыі, тэорыі антыферамагнетызма і тэорыі высокатэмпературнай звышправоднасці. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1977) «За фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні электроннай структуры магнітных і неўпарадкаваных сістэм» сумесна з Ван Флекам і Невілам Мотам.