wd wp Пошук:

Філіп Джонсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонсан. Філіп Джонсан (Philip Johnson; 8 ліпеня 1906 — 25 студзеня 2005) — заснавальнік і вядучы прадстаўнік «інтэрнацыянальнага стылю» у амерыканскай архітэктуры сярэдзіны XX стагоддзя. Лаўрэат першай Прытцкераўскай прэміі (1979).

Біяграфія

Філіп Джонсан і Джон Берджы. «Вароты Еўропы» у Мадрыдзе (1996).

Джонсан вывучаў гісторыю і філасофію ў Гарвардзе, але ў 1928 г. увесь ход яго жыцця змяніла сустрэча з Людвігам Місам ван дэр Роэ. Па вяртанні з паездкі па Еўропе Джонсан першым пазнаёміў амерыканцаў з тэарэтычнымі пабудовамі Міса, Гропіуса і Ле Карбюзье — архітэктараў, для абазначэння стылявой прыналежнасці якіх Джонсан пры складанні каталога Музея сучаснага мастацтва ў 1932 г. увёў у абарот тэрмін «інтэрнацыянальны стыль».

Стаўшы на чале архітэктурнага падраздзялення Музея сучаснага мастацтва, Джонсан спрыяў прапагандзе архітэктурнага мадэрнізму ў Амерыцы, напісаў грунтоўную манаграфію пра Міс ван дэр Роэ і пераканаў яго перабрацца ў ЗША. На тэрыторыі сваёй сядзібы ў штаце Канектыкут ён ператварыў у жыццё ідэі архітэктурнага мінімалізму, якія належылі Місу, пры праектаванні «Шклянога дому» (1949). З гэтага часу ён пачаў працаваць як архітэктар-практык, стварыўшы разам з Місам такі яскравы ўзор «інтэрнацыянальнага стылю», як небаскроб Сігрэм-білдынг у Нью-Ёрку (1956).

Па меры падзення папулярнасці «інтэрнацыянальнага стылю» ў 1960-я гг. Джонсан адаптаваўся да новых павеваў. У яго праектах з’яўляюцца выгнутыя лініі і алюзіі да гістарычных архітэктурных стыляў, уласцівыя постмадэрну. У 1968 г. разам з Джонам Берджы заснаваў уласнае архітэктурнае бюро. Сумесныя праекты Джонсана і Берджы шматлікія — гэта і будынак карпарацыі «Соні» ў Нью-Ёрку (1984), і Уільямс-Таўэр у Х’юстане (1983), і Ліпстык-білдынг на Манхэтэне (1986), і Вароты Еўропы ў Мадрыдзе (1996).

Зноскі

  1. 1 2 3 Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Arkitekter verksamma i Sverige — 2015.
  4. Джонсон Филип // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Philip Johnson // legacy.com — 2005.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Архітэктары небаскробаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Архітэктары Нью-Ёрка
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Архітэктары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Архітэктары-мадэрністы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кліўлендзе
Катэгорыя·Асобы