wd wp Пошук:

Фіальта

Маладзёжны адукацыйны цэнтр «Фіальта» (Грамадская арганізацыя “Маладзежны адукацыйны центр «Фіальта», ГА “МАЦ «Фіальта») — мясцовае грамадскае аб’яднанне дзеючае на тэрэторыі г. Мінска як цэнтр нефармальнай адукацыі.

Гісторыя

Офіс «Фіальты»

У 1994 годзе пачаў сваю дзейнасць Маладзежны адукацыйны саюз «Фіальта». Ен ставіў сваей мэтай стварэнне ўмоў для развіцця маладых людзей як актыўных грамадзян дэмакратычнага грамадства.[2] Яго стварыла група студэнтаў беларускіх ВНУ, якія наведалі маладзежны цэнтр у горадзе Эмліхайм (Германія). Менавіта яны заснавалі адукацыйны цэнтр для моладзі[3]

Адукацыйны саюз быў рэарганізаваны у грамадскую арганізацыю у 1995 годзе. Афіцыйнай датай заснавання Фіальты лічыцца 17 лютага 1995 года, калі быў зацверджаны статут арганізацыі як грамадскага аб’яднання.

Арганізацыйная структура

Вышэйшым кіруючым органам ГА “МАЦ «Фіальта» з’яўляецца Канферэнцыя. Яна лічыцца правамоцнай, калі на ей прысутнічае не менш паловы членаў арганізацыі. Канферэнцыя зазначае асноўныя напрамкі дзейнасці арганізацыі, выбірае Праўленне, Кантрольна-рэвізыйную камісію. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў. Збіраецца Канферэнцыя Праўленнем, не радзей, чым раз у год.

Кіраўніцтва паміж Канферэнцыямі ажыццяўляе Праўленне. Яно ўзначальваецца Старшыней Праулення і збіраецца не радзей за тры месяцы.

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адукацыйнага цэнтра ажыццяўляе Выканаўчы Дырэктар.

Асноўная дзейнасць

Трэнінг «Праектны падыход у планаванні дзейнацсі маладзежных арагнізацый»

Асноўныя напрамкі дзейнасці прадстаўлены правядзеннем адукацыйных праграм і мерапрыемств. Цэнтр працуе на аснове валанцерскай дзейнасці.

На працягу двадцацці гадоў дзейнаці Фіальта працавала з наступнымі тэмамі:

Супрацоўніцтва

Фіальта супрацоўнічае з рознымі арганізацыямі, як з мясцовымі органамі ўлады[4], так і з міжнароднымі некамерцыйнымі арганізацыямі: з’яўляецца актыўным членам еўрапейскага сеціва маладзежных арганізацый SALTO-YOUTH[7]; праводзіць сумесныя акцыі з дзіцячым фондам ААH (ЮНІСЕФ).[5][8]

Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці з’яўляецца праца з валанцерамі Еўрапейкай Валанцёркай Службы, альбо ЕВС.

Не глядзячы на статус мясцовай арганізацыі г. Минска, Фіальта дзейнічае і праводзіць мерапрыемствы ў рэгіенах Беларусі, а таксама для моладзі і маладзежных працаўнікоў з рэгенаў.[5][9]

Праекты і праграмы

Трэнінг у рамках праграмы «Youth:ON»

Спіс некаторых праектаў і праграм рэалізаваных Фіальтай:

Мерапрыемствы

Мерапрыемста праекта «Без слоў»

На працягу года у Фіальце дзейнічаюць валанцёрскія ініцыятывы, праходзіць шэраг пастаянных мерапрыемстваў. На канец 2015 года у сценах самога маладзежнага цэнтра праходцяць мерапрыемствы:

Ініцыятывы валанцераў Фіальты «Наука па-за сабой» («Наука вне себя») і КінаДзень рэалізуюць свае адукацыйныя мерапрыемствы, як часцей, на іншых пляцоўках, у тым ліку па-за межамі Мінска[9]. Звыкла, гэта праходзіць у супрацоўніцтве з іншымі адукацыйнымі і культуровымі установамі.[12]

Фіальта ў ЕВС

Актыўна займаецца абменам валанцёраў праз Еўрапейкую Валанцёркую Службу. Валанцёры з Еўропы актыўна займаюцца асветніцкай дзейнасцю.[13]

Выдавецкая дзейнасць

Спіс літаратуры, адукацыйныя дапаможнікі створаныя работнікамі і з удзелам работнікаў ОО “МАЦ «Фіальта»:

Цікавыя звесткі

Назва Фіальта паходзіць з апавядання Уладзіміра Набокава «Вясна ў Фіальце»[3]. У гэтым творы Фіальта існуе як прыдуманы горад, вобраз натхнення і маладосці.

Крыніцы

  1. Кому охота быть волонтером? // Інфармацыйны партал ТУТ.БАЙ
  2. Адукацыйны саюз «Фіальта» // Газета «Настаўнік». № 12 (80), 13.06.1996 г.
  3. 1 2 Весна в «Фиальте» // Газета «Латинский квартал», 7.10.2005 г.
  4. 1 2 Акции // Газета «Вечерний Минск». № 144 (10239), 1.07.2003 г.
  5. 1 2 3 Ты не один! // Газета «Дняпровец». № 99 (13211), 25.06. 2005 г.
  6. 1 2 Валанцёры добраўпарадкавалі двор па вуліцы Караля ў Мінску // Інфармацыйнае агенцтва «Белапан» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  7. Молодёжный Образовательный Центр «ФИАЛЬТА», Беларусь // Бюлетэнь «Молодежная сеть СНГ 2004—2007. Рекорд на беговой дорожке!» Стар. 79, 2007 г.
  8. Исполни свою мечту — действуй! // Бюлетэнь ААН. Стар. 14, № 3 05.2000 г.
  9. 1 2 Глядзі і дыскутуй // Настаўніцкая газета Архівавана 9 снежня 2015.
  10. Открытый в Минске молодежный центр призван стать площадкой для самовыражения, обсуждения актуальных проблем // Інфармацыйнае агенцтва «Белапан» Архівавана 6 сакавіка 2016.
  11. Сплотить местных жителей не удалось: на субботник пришли только волонтёры // Экалагічны партал «Зялёная сетка»
  12. Зачем Беларусь вкладывает столько денег в полярные исследования? // «Заўтра тваёй краіны» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  13. Молодые немцы в Минске: йога, веганство и курсы иностранных языков. // Альтэрнатыўная Моладзевая Пляцоўка Архівавана 31 студзеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Маладзёжныя арганізацыі