У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буслаў.
Фёдар Яфімавіч Буслаў (1875, Быхаўскі павет — 1921[1]) — дэпутат 1-й Дзяржаўнай думы (1906 г.) ад сялян Магілёўскай губерні.
Скончыў Гомельскае тэхнічнае вучылішча. Адзін з актывістаў Усерасійскага чыгуначнага саюза. У Думе ўваходзіў у «Працоўную групу», быў членам яе Часовага камітэта. Адстойваў інтарэсы працоўных сялян. Падпісаў аграрны праект «Трудавой групы» («праект 104-х»), які прадугледжваў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. Падтрымліваў пастаянныя сувязі з выбаршчыкамі — сялянамі Быхаўскага павета, на аснове іх наказаў і скаргаў рабіў у Думе запыты. Выступаў з артыкуламі ў газеце «Могилевский голос». Далейшы лёс невядомы.